Паводле інфармацыі рэспубліканскай камісіі па запасах карысных выкапняў, беларускімі геолагамі ў 2017 годзе забяспечаны прырост запасаў па шэрагу карысных выкапняў, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Так, мінеральна-сыравінная база краіны прырасла запасамі калійных соляў у колькасці 389 мільёнаў тон, торфу — 8,9 мільёна кубічных метраў, жвірова-пясчанай сумесі і будаўнічых пяскоў — 19,9 мільёна кубічных метраў, грунтоў для дарожнага будаўніцтва — 3 мільёны кубічных метраў, глін — 475 тысяч тон, сапрапелю — 476 тысяч тон. Балансавыя запасы падземных вод павысіліся па прэсных пітных водах на 29,5 тысячы кубічных метраў у суткі, па прыродна-сталовых лячэбна-сталовых мінеральных водах — на 192,3 кубічных метраў у суткі. Яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца запасы калійных і каменных соляў, даламіту, мелу і мергельна-крэйдавых парод, шкляных і сілікатных пяскоў, будаўнічага каменю, гліністай сыравіны, торфу, сапрапелю, прэсных і мінеральных падземных вод. Перспектыўныя для выяўлення — радовішчы рэдкіх і рэдказямельных руд, бурштыну, валастаніту, пірафіліту і іншых карысных выкапняў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/karysnyya-vykapni
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya