Беларускі МАЗ пад кіраваннем Сяргея Вязовіча ўпершыню заняў другое месца ў агульным заліку ралі-рэйду "Дакар".
Пілоту каманды "МАЗ-СПОРТаўта" ўдалося ўтрымаць другое месца ў генеральнай кваліфікацыі пасля заключнага 14-га этапу працягласцю 286 км вакол аргенцінскага горада Кардоба. Мазаўскі экіпаж у складзе Сяргея Вязовіча, штурмана Паўла Гараніна і механіка Андрэя Жыгуліна гэты адрэзак пераадолеў у спакойным рэжыме, імкнучыся ўтрымаць атрыманую перавагу ў агульным заліку. Нагадаем, пасля тэхнічным праблем аргентынца Федэрыка Вілагры беларусы выйшлі на другое месца ў кваліфікацыі. На 14-м этапе Сяргей Вязовч восьмы, прайграўшы ўсяго 7 хвілін пераможцу Тоні ван Генугтену на Ivеco.
Агульны залік "Дакара" 2018 гады выйграў расіянін Эдуард Нікалаеў. Расійская каманда 14-ы раз перамагла на прэстыжнай гонцы.
Раней лепшым дасягненнем беларусаў на "Дакары" было шостае месца Аляксандра Васілеўскага ў 2017-м.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dakar-2018
[4] https://zviazda.by/be/tags/dakar