Кампанія Amazon у панядзелак адкрыла першы супермаркет без касіраў і кас, і гэта можа цалкам перавярнуць нашу звыклую манеру рабіць прадуктовыя закупкі.
Супрацоўнікі размешчанага ў амерыканскім горадзе Сіэтл Amazon Go на працягу года тэставалі новую схему.
Уваходзячы ў краму, пакупнікі праходзяць праз рамку, падобную да турнікета ў лонданскім метро, і прыкладаюць да валідатара свой смартфон, на якім ужо згруджана прыкладанне Amazon Go.
Затым яны могуць складваць тавары з паліц - бутэрброды, спакаваныя салаты, напоі, печыва і іншае - прама ў свае сумкі, паколькі патрэбы ў кошыках або калясках няма, бо ніякіх кас праходзіць не трэба.
Сэнсары, размешчаныя на паліцах, адразу ж дадаюць цану ўзятага тавару да агульнай вартасці пакупкі ці ж скідаюць яе, калі пакупнік кладзе тавар назад.
Зносіны тварам да твару з прадаўцом могуць спатрэбіцца толькі ў выпадку куплі алкаголю, каб засведчыць, што пакупнік старэйшы належных па законе гадоў.
BBC [1]
Фота REUTERS, GETTY IMAGES
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-42773626
[2] https://zviazda.by/be/tags/amazon
[3] https://zviazda.by/be/tags/biznes
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/pakupki