22 студзеня Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" абвесціць пра старт рэспубліканскай акцыі "#Моладзь вырашае!", прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання.
Ініцыятыву Мінскай гарадской арганізацыі ГА "БРСМ" па збору прапаноў для будучых дэпутатаў падтрымалі рэгіёны. І цяпер не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй Беларусі кожны ахвотны выбаршчык зможа напісаць пажаданні патэнцыйным дэпутатам, накіраваўшы іх у спецыяльныя скрыні, устаноўленыя ў месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама ў час маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам.
Мерапрыемствы акцыі "#Моладзь вырашае!" пройдуць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ва ўсіх рэгіёнах краіны па 17 лютага ўключна. Пасля заканчэння выбараў пажаданні простых беларусаў моладзь уручыць народным абраннікам.
Плануецца, што ў дзень старту рэспубліканскай акцыі толькі ў Мінскай вобласці пройдзе каля 130 маладзёжных мерапрыемстваў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm