Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з часова выконваючым абавязкі генеральнага сакратара - кіраўніка сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД Сяргеем Антуф'евым, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.
На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця інтэграцыі ў СНД, а таксама асобныя аспекты работы па адаптацыі Садружнасці да сучасных сусветных умоў.
Бакі яшчэ раз пацвердзілі важнае значэнне парламенцкага вымярэння ў справе развіцця інтэграцыйных адносін, абмеркавалі задачы па рэалізацыі прынятага ў кастрычніку 2017 года ў Сочы рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб удасканаленні дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd