Міністэрства фінансаў Беларусі пагасіла выпуск еўрааблігацый 2011 года, паведамілі ў міністэрстве.
Як распавялі ў міністэрстве, 22 студзеня адначасова з апошняй выплатай купоннага даходу на суму $35,8 млн Міністэрства фінансаў накіравала сродкі плацежнаму агенту (Deutsche Bank AG, London) на пагашэнне выпуску дзяржаўных аблігацый, размешчаных на міжнародным фінансавым рынку 26 студзеня 2011 года, на суму $ 800 млн.
"Нягледзячы на дадзенае пагашэнне, рэспубліка захавае сваю прысутнасць на еўрааблігацыйным рынку - у абарачэнні будуць знаходзіцца два выпускі еўрааблігацый, размешчаных у 2017 годзе: на суму $ 800 млн з тэрмінам пагашэння ў 2023 годзе і на суму $ 600 млн з тэрмінам пагашэння ў 2027 годзе", - гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-finansau