Сусветны эканамічны форум (СЭФ) адкрываецца сёння ў швейцарскіх Альпах.
У гэтым годзе форум прыме рэкордную колькасць палітычных лідараў - прыедуць больш за 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. У праграме заяўлены прэзідэнты ЗША, Францыі, Бразіліі, Аргенціны, Туніса, Польшчы, Украіны. Адкрые работу форуму прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, які выступіць з праграмнай прамовай. У ёй, як чакаюць каментатары, кіраўнік урада прадставіць Індыю як інвестыцыйны напрамак, які можа канкурыраваць з Кітаем (Сі Цзіньпін адкрываў форум у мінулым годзе).
Дзелавую супольнасць будуць прадстаўляць больш за 1,9 тыс. вядучых бізнесменаў. У Давосе таксама чакаюць больш за 200 кіраўнікоў СМІ, паўсотні вядомых дзеячаў культуры і больш за 30 піянераў тэхналогій.
На форуме запланавана ўвогуле больш за 400 сесій, прысвечаных найбольш актуальным праблемам сучаснасці: ад эканомікі і бяспекі да экалогіі і найноўшых навуковых распрацовак. Адзначаецца, што форум пройдзе на фоне самага ўражальнага за апошнія дзесяць гадоў росту глабальнай эканомікі і такіх жа пазітыўных прагнозаў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/susvetny-ekanamichny-forum
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika