Бізнесмена Юрыя Авяр'янава затрымалі ў Германіі. Інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.
"12 кастрычніка быў падрыхтаваны пакет дакументаў на выдачу, накіраваны германскім бокам.18 студзеня адбылося затрыманне. 21 студзеня асоба была ўзята пад варту на падставе рашэння аднаго з раённых судоў горада Берліна з мэтай выдачы", - сказаў Дзмітрый Брылёў.
Увосень Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авяр'янава, а таксама шэрагу кіраўнікоў камерцыйных структур у сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў суб'ектамі гаспадарання. Неўзабаве сілавікі затрымалі шэсць топ-менеджараў Аверьянова. Сам бізнэсмен быў абвешчаны ў міжнародны вышук.
Каля двух гадоў таму ў Юрыя Авяр'янава разгарэлася "вайна" з крэдыторамі за свае актывы. Банкі і падрадчыкі прасілі пагасіць даўгі, якія ўтварыліся з-за рэалізацыі інвестпраектаў.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] http://Чытаць цалкам: https://news.tut.by/economics/578069.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-avyaryanau