35-гадовы жыхар вёскі Пінкавічы ў зале ігравых аўтаматаў Пінска прайграў названую суму і, не маючы чым разлічыцца, пайшоў на бераг Піны. Ён яшчэ папрасіў у выпадковых дзяўчат тэлефон, пазваніў у міліцыю, нібы хапаўся за апошнюю саломінку. Сказаў, што пакідае жыццё добраахвотна, назваў прычыну. А потым ступіў на тонкі лёд і пайшоў пад ваду. Цела знайшлі бліжэй да абеду наступнага дня...
Пінкавічы вядомыя ў нашай краіне музеем Якуба Коласа, узведзеным на месцы школы, дзе выкладаў будучы класік.
У часы настаўніка Міцкевіча 35-гадовыя мужчыны былі галоўнымі працаўнікамі, той сілай, на якой трымалася сям'я. Ім і ў галаву не прыходзіла траціць жыццё на такога кшталту забавы...
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/gulnyovyya-autamaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni