Заслужаная артыстка БССР Нэлі Багуслаўская памерла ў нядзелю, 28 студзеня, ва ўзросце 82 гадоў.
У лістападзе 2017 года ў спявачкі выявілі анкалогію. Яна прайшла курс хіміятэрапіі, з'явілася станоўчая дынаміка. Але артыстка наадрэз адмовілася ад лячэння і аперацыі.
Сярод самых знакамітых кампазіцый Нэлі Багуслаўскай - «Калі ласка, будзьце побач» Ізмаіла Капланава, «Спадчына» Ігара Лучанка, «Гісторыя аднаго кахання» Леаніда Захлеўнага, «Летні снег» Давіда Тухманава.
Дату і час развітання з артысткай назавуць пазней.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/umerla-odna-iz-pervykh-zvezd-sovetskoy-belorusskoy-estrady-nelli-boguslavskaya.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/spyavachka
[3] https://zviazda.by/be/tags/artystka
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[5] https://zviazda.by/be/tags/ankalogiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/neli-baguslauskaya