Другі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба пройдзе ў пачатку лютага.
Першымі наймацнейшых вызначаць юныя біятланісты Брэсцкай вобласці, якія будуць спаборнічаць сёння на лыжаролернай трасе агракамбіната «Мір» у Баранавіцкім раёне. Услед за імі абласныя спаборніцтвы пройдуць у астатніх рэгіёнах краіны. У Мінску старты «Снежнага снайпера» адбудуцца 6—8 лютага на трасе ў Вяснянцы.
Рэспубліканскія спаборніцтвы «Снежны снайпер» — адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. З моманту свайго нараджэння ў 2007 годзе спаборніцтвы занялі лідзіруючую пазіцыю па масавасці ўдзелу сярод падобных турніраў. Толькі ў першым «Снежным снайперы» на старты выйшлі больш за 200 тысяч хлопцаў і дзяўчат з усёй краіны. У спаборніцтвах удзельнічаюць аматары біятлона, якія не адносяцца да спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў. Юныя спартсмены будуць спаборнічаць у трох узроставых групах: малодшай (11—12 гадоў), сярэдняй (13—14 гадоў) і старэйшай (15—16 гадоў). Спачатку яны выйдуць на старты ў рамках школьных, раённых і абласных этапаў «Снежнага снайпера», а самыя трапныя і хуткія будуць змагацца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/snezhny-snayper-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/spabornictvy
[8] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon