З 1 лютага ў Беларусі ўступае ў сілу шэраг новаўвядзенняў.
Бюджэт пражытковага мінімуму з гэтага дня складае [2] 199,32 рубля. У сувязі з гэтым павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру БПМ.
Павелічэнне БПМ адаб'ецца і на аднаразовай дапамозе ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, якая цяпер будзе раўняцца 1 993,2 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей памер аднаразовай дапамогі складзе 2 790,48 рубля. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 199,32 рубля.
З чэрвеня мінулага года быў зменены парадак перагляду выплаты дапамог на дзяцей да трох гадоў: зараз яны пералічваюцца двойчы ў год — з 1 лютага і з 1 жніўня. У сувязі з гэтым дапамога на першае дзіця з сённяшняга дня складзе 312,03 рубля, на другое і наступных дзяцей — 356,6 рубля. На дзіця-інваліда да трох гадоў — 401,18 рубля ў месяц.
Таксама з сёння ўстаноўлены [2]новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэдніх цэнах снежня 2017 года.
Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт маладой сям'і з трох чалавек цяпер складае 356,10 рубля, працаздольнага насельніцтва — 420,60 рубля, студэнтаў — 313,91 рубля, дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 266,56 рубля, дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 348,44 рубля, дзяцей ва ўзросце ад шасці да 18 гадоў — 358,70 рубля, пенсіянераў — 331,82 рубля.
Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек у разліку на месяц цяпер складае 328,45 рубля.
Гэтыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў будуць дзейнічаць да канца красавіка 2018 года.
Для разліку памеру дадзенага віду дапамогі з лютага па ліпень 2018 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за IV квартал 2017 г. (паводле звестак Белстата - Br891,5). Выплаты на першае дзіця выраслі [3] з 1 лютага на Br33,15 і складуць Br312,03 у месяц, на другое і наступных дзяцей - на Br37,88 (Br356,6), на дзіця-інваліда - на Br42,62 (Br401,18) .
У адпаведнасці з законам "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" са студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.
Пасольства ЗША ў Беларусі з лютага 2018 года будзе аказваць [4] грамадзянам і рэзідэнтам Беларусі ўвесь спектр неміграцыйных візавых паслуг. Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі.
"Пачынаючы з 1 лютага гэтага года консульскі аддзел пасольства пачынае прадастаўляць поўны спектр неміграцыйных візавых паслуг. Гэта азначае, што любы грамадзянін і рэзідэнт Беларусі можа звярнуцца па візу любой катэгорыі ў Мінску", - сказаў Роберт Райлі.
З 1 лютага даражэюць [5] такія маркі айчынных цыгарэт вытворчасці ААТ "ГТФ" Нёман "як Pall Mall, Luckies, Kent, Vogue і Rothmans.
Цэны на цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-інвест" застаюцца на ранейшым узроўні, а з імпартных цыгарэт становяцца даражэйшымі Dunhill, Kent і Rothmans Demi Silver.
Максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты ў Беларусі з пачатку 2012 года ўстанаўліваюцца штомесяц, па заяўках вытворцаў і імпарцёраў тытунёвых вырабаў.
Беларусь з 1 лютага 2018 года павышае [6] экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 2018 г. № 68.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $ 111,4 да $ 120,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $ 61,2 да $ 66,0 за 1 т, на таварныя бензіны - з $ 33,4 да $ 36,0 за 1 т.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $ 36,0 за 1 т (была $ 33,4). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых алеяў.
У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Тады яны таксама былі павышаны.
У лютым беларусы атрымаюць першыя жыроўкі, у якіх павінен быць рэалізаваны абяцаны камунальнікамі прынцып "плацім па поўнай". Выключэнне зроблена толькі для аплаты цеплавой энергіі. Ацяпленне для насельніцтва па-ранейшаму будзе субсідавацца дзяржавай. Тым не менш, чыноўнікі абяцаюць, што істотнага росту аплаты не прадбачыцца.
У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка ў кастрычніку 2017 года на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны" паставіў задачу правесці з 2018 года "разавае падвышэнне тарыфаў толькі на пяць долараў, і ў далейшым - ніякага росту без майго ведама".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20180131/1517416166-znou-vyras-bpm-i-minimalnyya-spazhyveckiya-byudzhety
[3] http://zviazda.by/be/news/20180131/1517401436-z-1-lyutaga-u-belarusi-pavyalichacca-dapamogi-na-dzyacey-da-troh-gadou
[4] http://zviazda.by/be/news/20180130/1517307352-belarusy-z-lyutaga-zmoguc-atrymlivac-u-minsku-nemigracyynyya-vizy-zsha
[5] http://zviazda.by/be/news/20180130/1517310860-nekatoryya-marki-cygaret-padarazheyuc-z-lyutaga
[6] http://zviazda.by/be/news/20180201/1517467321-belarus-pavyshae-ekspartnyya-poshliny-na-naftu-i-naftapradukty
[7] https://zviazda.by/be/tags/paslugi-zhkg
[8] https://zviazda.by/be/tags/kamunalka
[9] https://zviazda.by/be/tags/vizy-zsha
[10] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet-prazhytkovaga-minimumu
[11] https://zviazda.by/be/tags/cygarety
[12] https://zviazda.by/be/tags/naftapradukty
[13] https://zviazda.by/be/tags/ekspartnyya-poshliny