Замежныя ВНУ хочуць ствараць у сябе кафедры беларускай мовы. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 1 лютага прарэктар па вучэбнай працы і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Ходзін.
─ У мінулым годзе да нас звярнуліся партнёры з Узбекістана з просьбай дапамагчы адкрыць на базе аднаго з універсітэтаў кафедру беларускай мовы. Такая ж просьба паступіла з Пекінскага універсітэта замежных моў, ─ распавёў Сяргей Ходзін. ─ З гэтага можна зрабіць выснову, што замежныя студэнты зацікаўлены ў вывучэнні нашай мовы.
Дарэчы, БДУ аказвае падтрымку Цэнтру беларускай мовы і культуры ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце ім. Тараса Шаўчэнкі. Падобныя цэнтры таксама функцыянуюць ва універсітэтах Азербайджана і Казахстана. А ў Латвіі, Польшчы і Літве працуюць беларускамоўныя школы. Паміж айчыннымі і замежнымі навучальнымі ўстановамі адбываецца абмен выкладчыкамі і студэнтамі. Так, больш за 3 500 навучэнцаў і 3 700 педагогаў штогод атрымліваюць дадатковую адукацыю за мяжой.
─ Беларуская мова вельмі багатая, ─ лічыць студэнт эканамічнага факультэта БДУ Тахірджан Аліеў. ─ Многія мае знаёмыя замежнікі, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ, вывучаюць яе на паглыбленым узроўні.
minsknews.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/inostrannyie-vuzyi-hotyat-otkryit-u-sebya-kafedryi-belorusskogo-yazyika/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova