Не менш за 60 тыс. розных будынкаў цывілізацыі мая, схаваных у джунглях, выявілі навукоўцы на поўначы Гватэмалы ў дэпартаменце Петэн.
Па словах археолагаў, якія прымалі ўдзел у пошуках, гаворка ідзе пра дзясяткі гарадоў з "вялікімі плошчамі і пірамідамі", узвядзенне якіх павінна было займаць многія гады. "Гэта тэрасы і месцы вырошчвання сельскагаспадарчых культур з арашальнымі каналамі, рэзервуары для збору вады, умацаваныя паселішчы і шырокія дарогі, зробленыя мая, у няўяўным раней маштабе", - адзначыў Франсіска Эстрада-Белі, адзін з аўтараў даследавання. Згодна з папярэднімі ацэнкамі спецыялістаў, на гэтай тэрыторыі маглі пражываць каля 10 млн чалавек.
Цывілізацыя мая дасягнула росквіту ў 300-900 гады н.э., а да моманту адкрыцця Амерыкі прыйшла ў заняпад. Гарады і паселішчы мая знаходзіліся на тэрыторыі такіх сучасных дзяржаў, як Беліз, Гандурас, Гватэмала, Мексіка і Сальвадор.
ТАСС [1]
Спасылкі
[1] http://tass.ru/nauka/4924336
[2] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya