Пры падрыхтоўцы праекта па карэкціроўцы закона аб СМІ ў Беларусі вывучаны вопыт іншых краін. Пра гэта паведаміў на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч.
У 2017 годзе праведзена работа па распрацоўцы праекта закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь", які прадугледжвае глабальную карэкціроўку закона "Аб сродках масавай інфармацыі", а таксама ўнясенне кропкавых дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
"Унясенне змяненняў і дапаўненняў у закон аб СМІ абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення норм закона з улікам практыкі яго прымянення, ліквідацыі прабелаў у прававым рэгуляванні ў сферы заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Беларусі з заканадаўствам краін - удзельніц дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе", - сказаў міністр.
Міжведамасная рабочая група вывучала падыходы прававога рэгулявання і вопыт у сферы масавай інфармацыі Расіі, Казахстана, Малдовы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Італіі і іншых краін.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/zakon
[4] https://zviazda.by/be/tags/smi