Нацыянальны банк краіны з 6 лютага выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Унутраныя войскі Беларусі. 100 год».
Сярэбраная манета — наміналам 20 рублёў, масай 33,63 грама, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, выпушчана тыражом 1500 штук. Медна-нікелевая — наміналам 1 рубель, масай 13,16 грама, дыяметрам 32,00 мм — тыражом 2000 штук. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.
На рэверсе манеты ў цэнтры ў коле з выявай сцяга краіны, выкананага ў геральдычнай стылістыцы, — выява зубра, упісанага ў карту Беларусі, абрамленым прамянямі і лаўровай галінай. Па крузе надпісы: уверсе — УНУТРАНЫЯ ВОЙСКІ. 100 ГОД; унізе — Айчына, Гонар, Абавязак. Манеты адчаканены ў акцыянерным таварыстве «Манетны двор Польшчы» (Варшава) якасцю: сярэбраныя — «пруф», медна-нікелевыя — «пруф-лайк».
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[4] https://zviazda.by/be/tags/manety
[5] https://zviazda.by/be/tags/unutranyya-voyski