Як паведамілі 7 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатр імя Янкі Купалы, пайшоў з жыцця Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі. Яму было 83 гады.
Мастацтву народнага артыста быў уласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў. Ён быў добра вядомы гледачу па тэатральных пастаноўках у ролях Васіля (спектакль і тэлевізійная пастаноўка "Людзі на балоце" паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года, Сымона ("Раскіданае гняздо" Я. Купалы), Зёлкіна ("Хто смяецца апошнім" К. Крапівы), Яўменя ("Ажаніцца — не журыцца" М. Чарота і Далецкіх), Клёпкіна, Прокусава ("Пагарэльцы", "Верачка" А. Макаёнка), Андрэя Буслая ("Парог" А. Дударава) і многіх іншых.
Генадзь Міхайлавіч стварыў яркія вобразы ў фільмах "Людзі на балоце", "Белыя росы", "Раскіданае гняздо", "Чорны замак Альшанскі", "Трэцяе пакаленне", "Ваўчыная зграя" і многіх іншых".
Пра час і месца пахавання артыста стане вядома ў найбліжэйшы час.
Светлая памяць...
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/tags/genadz-garbuk