АВЕН. Тыдзень падасца бясконцым, але старайцеся не губляць дарма часу. Вас чакаюць перамены да лепшага. Адкрыюцца новыя магчымасці, якімі вы з радасцю скарыстаецеся ў будучыні. Старайцеся размяркоўваць свой час рацыянальна, дзейнічайце неадкладна і даможацеся нават лепшых вынікаў, чым чакаеце. Знойдзеце новых саюзнікаў і, магчыма, нават удала пачняце сваю справу. Актыўны адпачынак на свежым паветры ў выхадныя дадасць бадзёрасці і напоўніць жыццё новымі яркімі ўражаннямі.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні ўсё ў асноўным будзе складацца менавіта так, як вы планавалі. Атрымаеце шмат з таго, чаго жадалі, навакольныя паднясуць нямала вельмі пазітыўных сюрпрызаў. Надыходзіць спрыяльны і ўдалы перыяд. Ідэі, якія будуць з'яўляцца, накіруйце ў патрэбным рэчышчы. Не бойцеся праяўляць сябе і паказваць свае таленты, інакш рызыкуеце застацца ўбаку ад удалых фінансавых прапаноў. Бліжэй да выхадных парадуюць прыемныя падарункі.
БЛІЗНЯТЫ. Тыдзень будзе праходзіць вельмі напружана. У яго пачатку давядзецца круціцца ў грамадстве, калектыве і бегчы туды, куды пашлюць. Блізкія неадназначна будуць успрымаць вашу занятасць. Але гэта не перашкодзіць вам заручыцца падтрымкаю новых саюзнікаў, а таксама знайсці агульную мову са сваякамі. У другой палове тыдня можаце адчуць стомленасць. Вам варта знайсці час для адпачынку і зладзіць сабе невялікі рэлакс.
РАК. Давядзецца вельмі шмат працаваць. Але вам усё будзе давацца лёгка. Любыя справы будуць прыносіць толькі задавальненне і фінансавы дабрабыт. Атрымаецца заключыць выгадныя здзелкі, знайсці новых партнёраў і ўмацаваць сваё цяперашняе становішча. Пазбягайце канфліктаў як дома, так і на працы — яны вам зусім не патрэбныя. Пры жаданні можна ўнесці змены ў хатні інтэр'ер. Вашы родныя ацэняць новаўвядзенні і скажуць дзякуй.
ЛЕЎ. Новыя ідэі так і будуць лунаць вакол вас, паспявайце толькі іх падхопліваць, пакуль хтосьці іншы не зрабіў гэтага. З'явіцца выдатная магчымасць знайсці новую крыніцу даходаў і палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Таксама не выключаны незапланаваныя паездкі. Калі ў вас не ўсё ў парадку са здароўем, то гэты тыдзень — спрыяльны час для праходжання медыцынскага абследавання.
ДЗЕВА. Паспрабуйце выкарыстоўваць гэты спрыяльны час па максімуме. Вам пад сілу змяніць сваё жыццё да лепшага. Таксама імаверныя незвычайныя знаёмствы. На вашым шляху будуць сустракацца людзі, якія падкажуць, у якім кірунку варта рухацца. У канцы тыдня, магчыма, давядзецца ўступіць у канфлікт з кім-небудзь са знаёмых, сваякоў, сяброў, суседзяў або калег па працы. Менавіта таму на выхадных варта абмежаваць любыя сацыяльныя кантакты.
ШАЛІ. Большую частку часу давядзецца займацца сямейнымі праблемамі. Будзе адчуванне, быццам навакольныя хочуць ад вас вельмі многага. Хутчэй за ўсё, так і будзе на самай справе, таму варта набрацца цярпення і з высока паднятай галавой ісці насустрач перашкодам. Нават успомніцца выказванне, што калі нешта нельга купіць за грошы, то можна за вельмі вялікія грошы. І камусьці сапраўды гэта дапаможа.
СКАРПІЁН. Скарпіёны будуць адчуваць стомленасць практычна ўвесь тыдзень. Як бы вам ні было цяжка, трэба знайсці час, каб удзяліць увагу і сямейным справам. Хутчэй за ўсё, блізкім будзе патрэбна ваша дапамога. Паспрабуйце прысвяціць тыдзень спакойным хатнім справам, але не рабіце нічога, што дастаўляе дыскамфорт і выклікае раздражненне. У другой палове тыдня некаторыя прадстаўнікі знака змогуць заключыць выгадныя здзелкі.
СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы можаце досыць груба парушыць нечыя планы. Каб дасягнуць поспехаў, давядзецца прыкласці максімум намаганняў. Будзьце гатовы да любых змен у жыцці, але не кожны зможа лёгка да іх прыстасавацца. Збярыцеся, вы не павінны і выгляду паказваць, што вам цяжка ці нешта не атрымліваецца. Не выключана, што захочацца пагутарыць з кім-небудзь са старых сяброў і вы без папярэджання завітаеце да гэтага чалавека ў госці.
КАЗЯРОГ. Сваю ўвагу варта сканцэнтраваць на галоўным і вырашыць, што сапраўды цяпер на першым месцы. Усё астатняе давядзецца адкінуць ці проста адкласці да лепшых часоў. Прыслухоўвайцеся больш да сябе і цаніце свой вольны час. Выхадныя правядзіце з блізкімі. Творчыя ідэі знойдуць увасабленне ў цікавых праектах і добраўладкаванні ў доме. За самы кароткі тэрмін атрымаецца многае змяніць у вашым сямейным гняздзечку. Натхненне будзеце чэрпаць у пачуццях да каханага чалавека — яны зараз на піку.
ВАДАЛІЎ. Вас чакае выдатны тыдзень, які будзе напоўнены цікавымі знаёмствамі і нечаканымі сустрэчамі. Ваша энергія будзе віраваць, паспрабуйце накіраваць яе ў патрэбнае рэчышча і з лёгкасцю пераадолееце ўсе перашкоды на сваім шляху. У канцы тыдня захочацца цішыні і адзіноты. Магчыма, вы станеце шукаць спакойнае месца, каб застацца сам-насам з сабою і дзе вас ніхто і нішто не будзе раздражняць і перашкаджаць разабрацца ў сваіх думках.
РЫБЫ. Можаце на гэтым тыдні здабыць надзейных партнёраў і сяброў. Вам варта больш давяраць сваёй інтуіцыі не толькі ў прыняцці важных рашэнняў, але і знаёмячыся з новымі людзьмі і будуючы новыя адносіны. Зараз наогул трэба быць вельмі акуратнымі з асабістымі адносінамі: усё будзе складацца не так, як хочацца. У другой палове тыдня, магчыма, трэба будзе адстойваць сваю рэпутацыю. Могуць дайсці чуткі, якія вас кампраметуюць. Калі няма ніякай магчымасці іх праігнараваць, давядзецца штосьці даказваць ці тлумачыць сваю пазіцыю.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/garaskop-na-tydzen