Да фіналу нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» застаўся роўна тыдзень, і на сёння спрэчныя моманты з яго ўдзельнікамі нібыта вырашаныя.
Так, расіянка Сафія Лапіна адмовілася падпісваць кантракт з арганізатарамі і такім чынам выбыла з конкурснай гонкі — фіналістаў засталося ўсяго 10. Яшчэ два ўдзельнікі, каб не парушаць правілы адбору, паводле рэкамендацыі Белтэлерадыёкампаніі ўнеслі змяненні ў свае заяўкі: гурт Shumа — у тэкст песні, Alekseev — у мелодыю.
З улікам змяненняў, якія адбыліся ў складзе канкурсантаў, 16 лютага ў гала-канцэрце ў прамым эфіры фіналісты выступяць у наступным парадку: 1. Adagіo. 2. Alekseev. 3. Shuma. 4. Napolі. 5. Анастасія Малашкевіч. 6. Гюнеш. 7. Радыёхваля. 8. Alen Hіt. 9. Lexy Weaver. 10. Кірыл Гуд. Пераможца нацыянальнага адбору будзе абраны сумесным галасаваннем журы і гледачоў па звыклай схеме 50х50.
Тым часам
Ужо вядома, што прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2018» выступіць 8 мая ў першым паўфінале разам з артыстамі з Азербайджана, Албаніі, Арменіі, Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Грэцыі, Ізраіля, Ірландыі, Ісландыі, Кіпра, Літвы, Македоніі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі і Эстоніі.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-adbor
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/konkurs