Сямейны капітал прызначаны ў Мінску ў 2017 годзе амаль 2,4 тыс. шматдзетным сем'ям, паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
З 1 студзеня 2015 года ўведзены новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў "Сямейны капітал". Гэта аднаразовае прадастаўленне сем'ям безнаяўных грашовых сродкаў у $ 10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Рэалізаваць права на прызначэнне сямейнага капіталу можна толькі адзін раз. Грашовыя сродкі ў $10 тыс. прадастаўляюцца сем'ям для выкарыстання ў Беларусі цалкам або па частках у безнаяўным парадку - па адным або некалькіх напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці ( мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і.
З 2015 года сямейны капітал прызначаны амаль 7,4 тыс. сталічных сем'яў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/syameyny-kapital