Пры аншлагу на Алімпійскім стадыёне ў Пхёнчхане, які змяшчае 35 тыс. гледачоў, завяршылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XXIII зімовай Алімпіяды.
Парад каманд па традыцыі адкрылі спартсмены Грэцыі. Сцяганосцам беларускай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця Гульняў стала алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 фрыстайлістка Ала Цупер. Для яе гэта ўжо шостая Алімпіяда ў кар'еры. Самым дасведчаным у складзе беларускай зборнай з'яўляецца лыжнік Сяргей Далідовіч, які ў сёмы раз прымае старт на Алімпійскіх гульнях. У складзе беларускай каманды ў Пхёнчхане выступяць 32 атлеты, якія будуць спаборнічаць за медалі ў 6 відах спорту.
Парад каманд завершыў сумесны марш спартсменаў Рэспублікі Карэя і КНДР.
Усяго на зімовай Алімпіядзе 2018 чакаецца ўдзел больш як 2,5 тыс. спартсменаў з 92 краін. Яны разыграюць 102 камплекты ўзнагарод. Першыя чэмпіёны і прызёры цяперашніх Гульняў вызначацца ў суботу, 10 лютага.
Фота NBC Olympics, Olympic Channel, БЕЛТА, ТАСС, REUTERS
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2018