На 62-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр заслужаны артыст РФ Дзмітрый Бузылёў, вядомы па ролях у фільмах "Табар сыходзіць у неба" і "Жорсткі раманс". Аб гэтым паведамляецца на сайце Саюза кінематаграфістаў Расіі.
Дзмітрый Міхайлавіч Бузылёў - акцёр тэатра і кіно, паэт, кампазітар, сцэнарыст, выканаўца цыганскіх песен і рамансаў. Напісаныя і выкананыя ім песні - "Твае вочы зялёныя", "Песня цыган Сібіры", "Ой, да не будзіце" - сталі сапраўды народнымі.
Гледачы памятаюць яго яркія ролі ў фільмах "Табар сыходзіць у неба", "Жорсткі раманс", "Сібірыяда", "Вочы чорныя", "Мужыкі" і інш.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-buzylyou