Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2018 года па параўнанні са снежнем 2017 года склаў 100,8%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключаў змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені 2018 года па параўнанні са снежнем 2017 года склаў 100,8%.
Харчовыя тавары ў студзені падаражэлі на 0,8% у параўнанні са снежнем 2017 года і на 3,8% у параўнанні са студзенем 2017 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,8% у параўнанні са снежнем 2017 года і на 2% у параўнанні з студзенем папярэдняга года.
Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў студзені склаў 100,5% да снежня 2017 года і 109,8% да студзеня 2017 года.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/inflyacyya