Першую аперацыю з дапамогай робата правялі ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на старонцы [1] Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Упраўлення справамі Прэзідэнта ў Facebook.
Аперацыя праведзеная 6 лютага ў Рэспубліканскім клінічным медцэнтры. Гэта першая робат-асіставаная аперацыя з выкарыстаннем рабатычнага комплексу Senhance Surgery кампаніі TransEnterix. "Першай робат-асіставанай аперацыяй была холецыстэктамія. Шматразовыя і стэрылізуемыя інструменты дазваляюць бязбольна этапна рухацца далей і пераходзіць на больш складаныя ўмяшанні", - гаворыцца ў паведамленні.
Спецыялісты адзначылі, што ўражанні самыя станоўчыя: дакладнае кіраванне камерай рухам вачэй, лёгка кіраваныя інструменты, зваротная сувязь, зручнае становішча аператара. "Планы на выкарыстанне гэтага комплексу самыя сур'ёзныя, і не толькі ў абдамінальнай хірургіі. У Беларусі пакладзены пачатак рабатычнай хірургіі", - адзначылі ў цэнтры.
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=2057242654562806&id=100008312749590
[2] https://zviazda.by/be/tags/medycyna