Цэлая група прыезджых махляроў наведалася ў вёску Столінскага раёна. Іх мэтай было ўвесці ў зман пажылога чалавека, каб завалодаць яго грашыма.
Да жыхара вёскі Рэмель зайшлі тры жанчыны і загаварылі пра магчымую куплю бульбы. Пакуль адна абмяркоўвала дэталі і засяродзіла на сабе ўвагу гаспадара, іншыя непрыкметна выкралі 3050 долараў і 3000 рублёў. Пасля таго як прайдзісветкі пакінулі дом, 74-гадовы чалавек заўважыў прапажу. Ён неадкладна звярнуўся ў міліцыю.
Зламыснікаў устанавілі па гарачых слядах. Крадзеж здзейснілі жыхарка Гомеля і дзве жыхаркі Жлобіна, у іх «групе падтрымкі» былі яшчэ муж і жонка са Светлагорска. Усе яны затрыманыя. Заведзена крымінальная справа.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/mahlyary-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh