На пачатак года на руках у насельніцтва было 13 мільёнаў 854,9 тысячы плацежных банкаўскіх картак, паведамляе Нацыянальны банк. За мінулы год іх колькасць вырасла на 1 мільён 173,5 тысячы штук. Для параўнання, у 2016 годзе картак стала больш на 336,4 тысячы, а за 2015-ы — на 1,9 тысячы.
Больш за ўсё картак у нацыянальнай плацежнай сістэмы Белкарт — 4 млн 806,1 тысячы і Белкарт/Maestro — 868,5 тысячы. Другое месца займае сістэма VІSA — 4 млн 635,8 тысячы, а трэцяе MasterCard — 3 млн 544,5 тысячы.
Доля безнаяўных аперацый па картках летась складала 83,1 %. Для параўнання: у 2010 годзе гэты паказчык быў роўны 49,7 %. Калі параўноўваць па сумах плацяжоў, то па-ранейшаму наперадзе наяўная аплата, на якую прыпадае 55,3 %.
Паводле паведамленняў Нацбанка, за мінулы год у Беларусі вырасла колькасць банкаматаў — да 4404 (плюс 18).
А вось інфакіёскаў стала менш — 3294 (годам раней — 3394). Колькасць тэрміналаў у арганізацыях гандлю расце — 150 946 на пачатак гэтага года супраць 139 608 на аналагічны перыяд мінулага года.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/bankauskaya-kartka