У Бабруйску затрыманы 37-гадовы жыхар, які не толькі актыўна спажываў наркатычныя сродкі, але і самастойна гатаваў смяротнае зелле.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч, падчас вобыску ў доме затрыманнага бабруйскія супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі знайшлі цэлую лабараторыю для вырабу асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва амфетаміну. З месца злачынства канфіскаваны прызначаны для хімічнага сінтэзу посуд, каністры з вадкімі хімічнымі рэчывамі, прэкурсоры, інгрэдыенты, абсталяванне для вырабу псіхатропаў і наркатычных сродкаў і больш за 103 грамы забароненага для абароту рэчыва.
У адносінах да бабруйчаніна Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па частках 1 і 3 артыкула 328.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота прадстаўлена УУС Бабруйскага гарвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni