Гэта жудасная навіна літаральна скалыхнула раённы цэнтр Кобрын.
Увечары выхаднога дня невядомы з нажом напаў на сямейную пару і стаў наносіць шматлікія ўдары кожнаму з іх. Зрабіўшы сваю чорную справу, злыдзень уцёк. Сужэнцаў даставілі ў бальніцу. Але праз гадзіну 31-гадовая жанчына памерла. Яна была цяжарная. Яе 39-гадовы муж у рэанімацыі, за яго жыццё змагаюцца медыкі.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, заведзена крымінальная справа, праводзяцца следчыя дзеянні, вядзецца пошук злачынцы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/kobryn