На XXVI Рэспубліканскім турніры юных фізікаў, які праходзіў з 9 па 12 лютага ў Мінску, перамаглі ліцэісты БДУ. Зборныя спаборнічалі ў некалькіх фізічных "баях", дзе выступалі з дакладамі, абаранялі ўласнае рашэнне задачы, аспрэчвалі меркаванне апанентаў і рэцэнзавалі работы сваіх канкурэнтаў.
Уладальнікамі дыпломаў II ступені сталі тры каманды: дзве зборныя БНТУ і зборная старшакласнікаў школ Варонежа (Расія). Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны сталічная гімназія №61, Нясвіжская гімназия, і зборная №2 прадстаўнікоў варонежскіх школ.
Усяго ў турніры ўдзельнічалі 75 школьнікаў з Беларусі і Расіі, якія выступалі ў складзе 15 каманд.
З найлепшых удзельнікаў турніру будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Беларусь на Міжнародным турніры юных фізікаў. Ён пройдзе ў ліпені гэтага года ў Пекіне (Кітай).
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/fizika