Дзень закаханых — мабыць, самае рамантычнае свята ў календары. І яму там самае пачэснае месца, бо каханне — найпрыгажэйшае пачуццё на Зямлі, якое дадзена чалавеку небам! Як яно ўзнікае? Закаханасць з працягам часу пераходзіць у сапраўднае каханне? Гэта як маленькі бутончык, які раскрываецца дзякуючы пачуццям і становіцца кветкай.
Якое яно, каханне? Яркае, пяшчотнае, глыбокае, вялікае? Складана сказаць, бо яно бывае рознае. Але ў любым выпадку гэтае пачуццё напаўняе душу цяплом і святлом, разыходзіцца па клетачках трапяткім хваляваннем, прымушае лётаць ад шчасця... Каханне — гэта ўспышка святла, як жменя зорнага ззяння, якое напаўняе сэнсам жыццё любога чалавека.
Ганна ЗАНКАВІЧ
За спакоем — прыгоды,
А за радасцю — ліха.
Па законах прыроды
За марозам — адліга.
Завіруха нястомна
Сукны белыя тчэ,
Па нязменных законах
Рэчка часу цячэ.
Сцежка следам за рэчкай,
Мы па сцежцы ўслед...
У сумоўі спрадвечным
Ты ды я, і сусвет.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА, Яўгена ПЯСЕЦКАГА, Ганны ЗАНКАВІЧ, Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-zakahanyh
[5] https://zviazda.by/be/tags/kahanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-svyatoga-valyancina
[7] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya