У Нацыянальны гістарычны музей Беларусі можна атрымаць білет ўзамен на кнігу з 14 па 28 лютага, паведамілі ў музеі.
У бліжэйшыя два тыдні пазнаёміцца з экспазіцыяй можна бясплатна пры ўмове, што наведвальнік пакіне кнігу на музейным буккросінгу. Гэта павінна быць выданне, што пабачылі свет пасля 2000 года, не часопіс. Іншых абмежаванняў няма: ні па жанрах, ні па мовах, ні па аб'ёме старонак і адрасату.
Як растлумачылі ў музеі, 14 лютага не толькі Дзень святога Валянціна - свята ўсіх закаханых, а яшчэ і Міжнародны дзень дарэння кніг. Такім чынам арганізатары хочуць прыцягнуць увагу да тэмы папулярызацыі чытання.
Пляцоўка буккросінгу ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі існуе больш за тры гады. Дзейнічае яна даволі актыўна, абнаўленне адбываецца штотыдзень. За гэты час сфармавалася ядро удзельнікаў буккросінг: каля 50 чалавек - ужо пастаянныя чытачы. Але многа людзей прыносяць кнігі ад выпадку да выпадку. Вялікім попытам карыстаюцца дапаможнік моў, курсавыя работы, мастацкая, дзіцячая літаратура.
Гэта бясплатная пляцоўка, як і яшчэ адна ў музеі - прастора "Галерэя", дзе экспануюцца работы сучасных беларускіх мастакоў. Сёння тут можна пазнаёміцца з інсталяцыямі і жывапісам Анастасіі Балыш.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-gistarychny-muzey