Паліцыя эмірата Шарджа заявіла аб затрыманні дваццаці двух нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць на тэрыторыю краіны ў бетонамяшалцы, паведамляе выданне The National.
Кіроўцу бетонамяшалкі затрымалі на мяжы з Аманам. Паведамляецца, што ўнутры міксера супрацоўнікі мытні выявілі 21 азіята і адну жанчыну афрыканскага паходжання.
У паліцыі заявілі, што ў дадзены момант вядзецца расследаванне.
gazeta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/social/news/2018/02/13/n_11165935.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/aae