Мабільная сувязь у тунэлях мінскага метро павінна з'явіцца да Еўрагульняў-2019, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.
"Тры мабільныя аператары заключылі адпаведнае пагадненне, па ўзгадненні з метрапалітэнам яны забяспечаць на працягу 2018 года - пачатку 2019-га тэхнічныя рашэнні для мабільнай сувязі, доступу ў інтэрнэт - у першую чаргу ў тунэлях, каб інтэрнэт быў, што называецца, без разрываў", - адзначыў Сяргей Папкоў. Пакуль устойлівая сувязь ёсць толькі ў тунэлі паміж станцыямі "Пятроўшчына" і "Малінаўка".
Да канца 2018 года будзе праведзена аптымізацыя, пашырэнне сетак сотавай сувязі ў пагранічных пунктах пропуску, на аўтамабільных і чыгуначных магістралях.
Мабільныя аператары разам з Беларускай чыгункай праводзяць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, каб палепшыць якасць сувязі ўздоўж асноўных чыгуначных шляхоў, а таксама забяспечыць доступ да Wi-Fi унутры вагонаў. Дадзены комплекс мерапрыемстваў прадугледжвае дадатковую ўстаноўку 34 базавых станцый сотавай сувязі. Работы плануецца завяршыць да пачатку Еўрагульняў-2019.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/euragulni-2019
[3] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-suvyaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten