Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 19 лютага выпусціць у абарачэнне паштовую марку "100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь", паведамілі ў РУП "Белпошта".
На марцы і ў аснове спецштэмпеля - эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Тыраж маркі - 60 тыс. Пры яе вырабе і на марачным полі выкарыстаная тэхналогія тэрмічнага ціснення металізаванай фальгой залацістага колеру. Марка друкавалася ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А.Т. Непагодзіна".
Намінал "Н" адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна, непрыярытэтнай.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама "Філатэлія", вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень".
Узброеным Сілам Беларусі спаўняецца 100 гадоў 23 лютага 2018 года.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-belarusi-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/marka
[4] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[5] https://zviazda.by/be/tags/pashtovaya-marka