Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні аб вызваленні ад пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава ў каментарыі БЕЛТА адзначыла, што патрабаванні кіраўніка дзяржавы па бескампраміснай барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах і арганізацыях вядомыя. «Любы такі факт наносіць непапраўную шкоду іміджу ўлады і грамадскім адносінам у дзяржаве», — сказала яна.
«У сувязі з гэтым Прэзідэнт яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў усіх узроўняў на ўзмацненне персанальнай адказнасці па выкананні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, недапушчэнні правапарушэнняў у гэтай сферы. Да кіраўнікоў, у падведамасных арганізацыях якіх установяць такія факты, будуць прымацца самыя строгія, але справядлівыя меры, уключаючы вызваленне ад пасад, якія яны займаюць», — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-rashenni