Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла сярэбраны медаль у мас-старце на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.
Домрачава без промахаў адпрацавала два першыя рубяжы, але саступала каля 10 секунд славачцы Анастасіі Кузьміной.
На першай стойцы Дар'я дапусціла адзін промах і адкацілася на пятае месца.
Тым не менш, ужо па ходзе чацвёртага круга беларуска дагнала групу пераследніц Кузьміной і прыйшла на апошні рубеж разам з яшчэ чатырма біятланісткамі. Усе яны дапусцілі па промаху, а Домрачава адпрацавала дакладна.
На апошнім крузе яна ўпэўнена ўтрымала другое месца і нават трохі наблізілася да Анастасіі Кузьміной, якая перамагла (0 + 0 + 0 + 1). Бронзу выйграла нарвежка Цірыль Экхаф (1 + 0 + 1 + 0).
Гэты медаль стаў пятай алімпійскай узнагародай у кар'еры Дар'і Домрачавай. У яе актыве таксама тры залатыя ўзнагароды Сочы-2014 і бронза Ванкувера-2010.
sport.tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://sport.tut.by/news/biathlon/579779.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2018