Спецыялізаваны рыбны кірмаш разгорнецца 24-25 лютага ў Партызанскім раёне Мінска, паведамілі ў ДУ "Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама".
На пляцоўцы па вул. Карвата, 4 з 9.00 да 17.00 вытворцы будуць прапаноўваць сваю прадукцыю. Рыбгасы Беларусі прадставяць шырокі асартымент сажалкавай і азёрна-рачной рыбы, прадукцыю яе перапрацоўкі па зніжаных цэнах. На кірмашы можна выгадна набыць свежага карпа, таўсталобіка, амура, карася, шчупака, стронга, асятра, а таксама вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, замарожаныя паўфабрыкаты.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybny-kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[4] https://zviazda.by/be/tags/kirmash