Паштовае аддзяленне Фаніпаль-1 па вуліцы Багдашэўскага, 2а будзе абслугоўваць восем тысяч жыхароў найбліжэйшых мікрараёнаў. Каб павысіць якасць і даступнасць паслуг, у ім арганізаваны тры аперацыйныя акны. Карэспандэнцыю і друкаваныя СМІ дастаўляюць тры паштальёны.
У кліенцкай зале наведвальнікі могуць атрымаць пенсіі і дапамогі, адправіць лісты, пасылкі, грашовыя пераводы, падпісацца на газеты і часопісы, аплаціць камунальныя паслугі. Прадстаўлены шырокі асартымент паштовак, канвертаў, картак для пасткросінгу, марак. Устаноўлены таксама плацежна-даведачны тэрмінал для аплаты паслуг без камісіі.
Новае аддзяленне працуе з аўторка па пятніцу з 9.00 да 18.00, у суботу — з 9.00 да 15.00, у нядзелю — з 9.00 да 13.00. Панядзелак — выхадны.
У Дзяржынскім раёне гэта чацвёрты гарадскі паштовы аб'ект. Таксама на тэрыторыі раёна адкрыта 20 сельскіх аддзяленняў сувязі. Для аказання паслуг юрыдычным асобам ёсць «Бізнес-пошта».
Усяго на тэрыторыі Мінскай вобласці працуе 91 гарадское паштовае аддзяленне, 435 сельскіх, 27 перасовачных. У чацвёртым квартале плануецца адкрыць гарадскі аб'ект сувязі ў Барысаве.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/tags/kantakt
[3] http://zviazda.by/be/tags/belposhta
[4] http://zviazda.by/be/tags/fanipal
[5] http://twitter.com/share?url=http://zviazda.by/be/news/20180220/1519139984-novae-addzyalenne-suvyazi-adkrylasya-u-fanipali&text=Новае аддзяленне сувязі адкрылася ў Фаніпалі
[6] http://vkontakte.ru/share.php?url=http://zviazda.by/be/news/20180220/1519139984-novae-addzyalenne-suvyazi-adkrylasya-u-fanipali
[7] http://www.facebook.com/sharer.php?u=http://zviazda.by/be/news/20180220/1519139984-novae-addzyalenne-suvyazi-adkrylasya-u-fanipali&t=Новае аддзяленне сувязі адкрылася ў Фаніпалі&src=sp
[8] https://plusone.google.com/_/+1/confirm?hl=ru&url=http://zviazda.by/be/news/20180220/1519139984-novae-addzyalenne-suvyazi-adkrylasya-u-fanipali