У аўторак МЗС РФ зрабіў заяву аб тым, што 7 лютага пад Дэйр-эз-Зорам пацярпелі дзясяткі грамадзян Расіі і краін СНД. Ці былі ў спісе параненых і загінулых беларусы, не ўдакладнялася.
Як паведаміў Дзмітрый Мірончык, прэс-сакратар МЗС Беларусі, дыпламаты зараз ўважліва адсочваюць сітуацыю ў Сірыі.
"На дадзены момант няма ніякай інфармацыі адносна грамадзян Беларусі сярод загінулых і параненых у выніку боесутыкнення ў Сірыі", - кажа Дзмітрый Мірончык.
20 лютага МЗС Расіі зрабіў заяву, што 7 лютага пад Дэйр-эз-Зорам пацярпелі дзясяткі грамадзян Расіі і краін СНД, ёсць і загінулыя.
«Ім было аказана садзейнічанне для вяртання ў Расію, дзе, наколькі нам вядома, яны праходзяць курсы лячэння ў розных медыцынскіх установах», - адзначаецца ў каментары МЗС РФ.
tut.by [1]
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/society/582130.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/siryya