«Маёй дачушцы Яўгеніі пяць гадоў, — піша Вольга Казачэнка. — Яна вельмі любіць сваю радзіму. Наведвае дзіцячы садок № 9 горада Ваўкавыска, у якім праводзяцца дні беларускай мовы. Сёлета дачка прымала ўдзел у пастаноўцы на Каляды. Любіць спяваць, танцаваць. Асабліва добра атрымліваюцца беларускія песні ды вясёлыя танцы. Мне падаецца, што да гэтага здымка вельмі пасуюць вершаваныя радкі Веры Вярбы.
Мой край — лугі і пералескі,
Крыніцы звон і шум лясны,
Мой край — блакітныя пралескі
На сцежках ранняе вясны.
Высока ў небе вырай кружыць,
Ляціць за сіні небакрай.
Не забывай ніколі, дружа,
Сваю зямлю, свой родны край».
Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusiki-0