3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца новая персанальная выстава расійскага мастака Нікаса Сафронава пад назвай "Вясна ўражанняў". Аўтар асабіста прыляціць у Мінск з гэтай нагоды і правядзе творчую сустрэчу.
Новая выстава "Вясна уражанняў" з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм." складаецца з больш як 100 жывапісных і графічных работ мастака: партрэтаў дзяржаўных дзеячаў і зорак сусветнага шоу-бізнэсу, сімвалісцкай і кубістычнай кампазіцый, а таксама палотнаў у тэхніцы DreamVision, за якую мастак быў уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Гэта самая вялікая падборка карцін Сафронава. Яна ўжо пабывала ў Расіі, Украіне, Казахстане, Бахрэйне. Плануюцца паказы ў Францыі, Італіі, Германіі і іншых краінах.
AFISHA.TUT.BY [1]
Спасылкі
[1] https://afisha.tut.by/news/anews/582241.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/nikas-safronau