Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2018 г. № 67 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў".
Дакументам прадугледжваецца, што транспартныя сродкі экалагічнага класа 6 пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і размяшчэнні пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад выплаты ўтылізацыйнага збору. Да такіх транспартных сродкаў аднесены цягачы седлавыя 2018 года выпуску з поўнай масай транспартнага сродку звыш 12 тон, але не больш за 20 тон, і маторныя транспартныя сродкі 2018 года выпуску для перавозкі грузаў з поўнай масай транспартнага сродку больш за 20 тон, але не больш за 50 тон.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2018 года года.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/cyagachy
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukaz-prezidenta-respubliki-belarus-0