Першыя ўзоры мастацкай творчасці стварылі неандэртальцы больш за 100 тыс. гадоў назад, а не продкі сучасных Homo Sapiens, паведамілі аўтары даследаванні ў часопісе Science.
Да такіх высноў навукоўцы прыйшлі пасля даследавання некалькіх пячор на паўднёвым усходзе Іспаніі. Да прыкладу, у пячоры Лос-Авіёнес даследчыкі знайшлі пафарбаваныя марскія ракавінкі, чырвоныя і жоўтыя фарбавальнікі, а таксама спецыяльныя рэзервуары з ракавінак, у якіх утрымліваліся сумесі фарбуючых пігментаў. Узрост гэтых знаходак складае ад 115 да 120 тыс. гадоў - яны старэйшыя за аналагічныя ўзоры прымітыўнай мастацкай творчасці на 20-40 тыс. гадоў.
Таксама ў іншых пячорах былі выяўленыя наскальныя малюнкі узростам каля 64 тыс. гадоў - гэта самыя старыя ўзоры наскальнага жывапісу, якія былі створаны як мінімум за 20 тыс. гадоў да з'яўлення ў Еўропе краманьёнцаў.
gazeta.ru [1]
Спасылкі
[1] https://www.gazeta.ru/culture/news/2018/02/23/n_11204839.shtml
[2] https://zviazda.by/be/tags/arhealogiya