Уцечка з нафтаправоду адбылася ў Іванаўскім раёне, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Сёння ў 11.20 у МНС паступіла паведамленне пра падзенне ціску ў магістральным нафтаправодзе "Мазыр-Брэст" і выяўленні нафтавай плямы ў в. Старыя Клёнкі Іванаўскага раёна (Брэсцкая вобласць). "Ратавальнікі ўстанавілі, што нафта разлілася на ўчастку 30х120 м. Работнікі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" праводзяць работы па зборы нафты з паверхні зямлі. Пашкоджаны ўчастак адключаны, - праінфармаваў Віталь Навіцкі. - Перапампоўка ажыццяўляецца па іншых нітках трубаправода. На месцы працуюць аварыйныя брыгады ААТ "Гомельтранснафта Дружба", тэхніка МНС задзейнічана для забеспячэння пажарнай бяспекі, ратавальнікі вядуць маніторынг. Прычыны таго, што адбылося, высвятляюцца".
mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by/glavnoe/190430/
[2] https://zviazda.by/be/tags/naftapravod
[3] https://zviazda.by/be/tags/ucechka