1.03.2018 на філалагічным факультэце БДУ(вул. Карла Маркса, 31) пройдзе семінар маладых літаратараў “Першацвет”, зладжаны ў межах ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы.
У семінары прымуць удзел выкладчыкі БДУ, рэдактары рэспубліканскіх друкаваных выданняў, журналісты і пісьменнікі. Запланаваны шэраг тэматычных дакладаў і дыскусія, да якой запрашаюцца не толькі выступоўцы, але і аўдыторыя – студэнты-філолагі, маладыя аўтары.
Спецыяльныя госці семінара – удзельнікі Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.
Пачатак у 15.50.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/pershacvet