Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам - 100-й гадавінай незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае вялікую ўвагу пашырэнню сувязяў з Эстоніяй.
"Перакананы, што далейшае ўмацаванне двухбаковага дыялогу дазволіць вывесці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на новы ўзровень на карысць нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/estoniya