XI Міжнародны адкрыты студэнцкі камунікацыйны форум “PR-кветка” пройдзе з 28 па 30 сакавіка ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Форум з'яўляецца пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам паміж абітурыентамі, студэнтамі і прафесійнымі спецыялістамі з розных краін.
У гэтым годзе “PR-кветка” пройдзе пад дэвізам “Рэвалюцыя: пашыраем межы рэальнасці”. У рамках мерапрыемства будуць разгледжаны новыя тэхналогіі, апошнія тэндэнцыі і крэатыўныя ідэі сучаснай камунікацыйнай дзейнасці.
Форум прадугледжвае правядзенне конкурсу на лепшы PR-праект. У ім могуць удзельнічаць таксама старшакласнікі, якія дасягнулі 16 гадоў. У гэтым годзе заяўкі прымаюцца ў двух секцыях: “Камерцыйныя праекты” (камунікацыйнае суправаджэнне дзейнасці камерцыйных арганізацый, прасоўванне тавараў і паслуг); “Некамерцыйныя (сацыяльныя) праекты” (камунікацыйнае суправаджэнне дзейнасці некамерцыйных арганізацый, праекты ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, прыцягненне ўвагі да сацыяльных праблем).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную заяўку да 11 сакавіка (уключна) і выслаць кароткае апісанне сваёй ініцыятывы. Удзельнічаць можна як індывідуальна, так і ў складзе каманды.
Патрабаванні афармлення праектаў і дадатковая інфармацыя аб мерапрыемстве размешчана на сайце [1].
Арганізатарамі форуму выступае кафедра тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ, суарганізатар — кансалтынгавая кампанія IPR Belarus.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://infocom.bsu.by/events/prkvetka
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/instytut-zhurnalistyki-bdu
[4] https://zviazda.by/be/tags/pr-kvetka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pr