Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін, адзначыўшы іх актывізацыю і станоўчую дынаміку па выніках мінулага года, і выказалі нацэленасць на далейшае пашырэнне ўзаемадзеяння ў эканоміцы.
Асобна Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмеркавалі ход падрыхтоўкі да І Беларуска-ўкраінскага форуму, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. Ён, як плануецца, пройдзе ў Гомелі ў кастрычніку гэтага года. Ужо сёння дасягнутыя дамоўленасці аб форме правядзення дадзенага мерапрыемства. Яшчэ адной тэмай размовы стала развіццё ўзаемадзеяння ў сферы культуры. У прыватнасці, гаворка ідзе аб правядзенні Дзён культуры Украіны і ў цэлым аб удзеле ўкраінскіх артыстаў у шэрагу папулярных беларускіх фестываляў, такіх як «Славянскі базар», «Александрыя збірае сяброў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parashenka