Дарагія сябры!
Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і ІV Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час».
Гэты форум па праве лічыцца адной з найбольш яркіх падзей у жыцці Беларусі. За чвэрць стагоддзя ён набыў шырокую вядомасць і за межамі нашай краіны.
Духоўна-маральнае развіццё грамадства з'яўляецца найважнейшай задачай беларускай дзяржавы. Немалаважную ролю ў гэтым, безумоўна, адыгрывае кніга.
Цяжка пераацаніць яе значэнне ў захаванні культурнай спадчыны пакаленняў, фарміраванні асобы і выхаванні патрыятызму, адукацыі і руху да прагрэсу.
Выключна важна, каб сумленнае і пранікнёнае слова пісьменніка заклікала да міру, узаемаразумення і гуманізму.
Жадаю ўсім плённай працы, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/xxv-minskaya-mizhnarodnaya-knizhnaya-vystava