У інтэлектуальным спаборніцтве прымуць удзел 13 зборных універсітэтаў Беларусі, Расіі і Казахстана. БДУ прадставяць дзве каманды эканамічнага факультэта “Экстрэмум” і “2х2”. А ўсяго ў адборачным завочным туры спаборнічалі 30 студэнцкіх каманд.
Удзельнікам будуць прапанаваныя эканамічныя задачы па эканаметрыцы, статыстыцы, інвестыцыйным аналізе з выкарыстаннем камп'ютарных праграм. Таксама ў рамках алімпіяды пройдзе праектная сесія. Плануюцца выступленні каманд з прэзентацыяй даследавання, прысвечанага працэсам выбудоўвання раўнапраўных адносін паміж сусветнымі рэгіянальнымі аб'яднаннямі. У прыватнасці, будуць прадстаўлены магчымасці супрацоўніцтва на бліжэйшыя гады і доўгатэрміновыя сцэнарыі развіцця ўзаемадзеяння паміж ЕАЭС і ЕС.
Алімпіяда адбудзецца ў рамках IV Еўразійскага навукова-практычнага студэнцкага форуму "Аналітычная эканоміка і прагназаванне да 2030”, які пройдзе ў Мінску.
Арганізатарам спаборніцтва выступіў эканамічны факультэт БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu